https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На ўдзел у конкурсе "Славянскага базару ў Віцебску" ўпершыню пададзены заяўкі з Гвінеі, В`етнама і Егіпта


Аб гэтым паведаміў 3-uf красавіка на прэс-канферэнцыі ў Маскве дырэктар фестывалю Аляксандр Сідарэнка.
На ўдзел у конкурсе выканаўцаў эстраднай песні фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" ўпершыню пададзены заяўкі з Гвінеі, В`етнама і Егіпта. Таксама ўпершыню на ўдзел у міжнародным дзіцячым музычным конкурсе паступілі заяўкі з Вялікабрытаніі, Канады і Калумбіі.

Дырэктар фестывалю падкрэсліў, што гэтыя два конкурсы з`яўляюцца галоўнымі фестывальнымі падзеямі. Цяпер адабрана прыкладна па 30 заявак на ўдзел у кожным з іх.

Гэтыя заяўкі разглядаюцца ў дырэкцыі фестывалю спецыяльнай экспертнай групай на іх адпаведнасць умовам конкурсу. У выніку будзе адабрана па 21 удзельніку.

"Спіс канкурсантаў будзе аб`яўлены на наступным тыдні", - дадаў Аляксандр Сідарэнка. Ён адзначыў, што ўзровень канкурсантаў з кожным годам расце, паколькі амаль 90 працэнтаў канкурсантаў папярэдне праходзяць нацыянальныя адборы ў сваіх краінах. Так, у гэтым годзе ўпершыню нацыянальныя адборы на ўдзел у конкурсах "Славянскага базару ў Віцебску" прайшлі ў Германіі, Арменіі і Польшчы.

"Упэўнены, што ў гэтым годзе мы даведаемся пра новыя імёны, убачым новых выканаўцаў", - рэзюмаваў дырэктар фестывалю. XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 12 па 16 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 7-11 і 17-18 ліпеня.

3 красавіка 2018, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.04.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:378
 
Ключевые слова:
Віцебск "Славянский базар" Фэст культуры Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме