https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра патаннелі на апошніх таргах сакавіка


30 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0055 рубля (0,23%) і склаў 2,4032 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0067 рубля (0,34%) да 1,9501 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0130 рубля (0,38%) і склаў 3,4023 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цэны растуць — марка Brent таргуецца блізу 69,5 долара за бараль.

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка РФ, на 11.30 пятніцы знізіўся на 49,77 капейкі, склаўшы 57,2649 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 сакавіка 2018
 
Дата публикации:30.03.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:455
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме