Кінатрылогіі Джэксана - экранізацыя аднайменных раманаў Джона Р. Р. Толкіна, якія лічацца эталонам жанру фэнтэзі. Кожная з трох карцін (выходзілі па чарзе з 2001 па 2003 год) нязменна высока ацэньвалася як гледачамі, так і крытыкамі.
Падзеі фільмаў разгортваюцца ў Міжзем`і, дзе ідзе вайна светлых і цёмных сіл на чале з магутным Саўронам. І ключавым элементам гэтай вайны з`яўляецца Пярсцёнак Усеўладдзя, які ў свой час цудоўным чынам апынуўся ў хобіта з Шыра Більба Бэгінса, а затым - у яго пляменніка Фрода. Каб перамагчы Саўрона, трэба знішчыць Пярсцёнак там жа, дзе ён быў калісьці выкаваны, - у самым логаве Мордара. Менавіта туды і адпраўляюцца героі "Валадара пярсцёнкаў" разам з чараўніком Гэндальфам.
Звязда, 1 красавіка 2018
Звязда, 1 красавіка 2018