25 мая на сцэне тэатра пакажуць оперу "Кармэн" — менавіта з гэтага спектакля ў 1933 годзе пачалася гісторыя галоўнага музычнага тэатра краіны.
На святкаванне юбілейнай даты ў Беларусь прыедзе вядомая французская спявачка Аліма Мамдзі, якая выканае галоўную ролю ў спектаклі.
Традыцыйна ў свой дзень нараджэння Вялікі тэатра ладзіць дзень адкрытых дзвярэй. Свята музыкі пачнецца з выступлення артыстаў ля фантана, а потым госці змогуць зазірнуць за кулісы, у грымёркі і рэпетыцыйныя залы.
Звязда, 1 красавіка 2018