Удзел ва ўсебеларускай малітве прынялі кіраўнікі ўсіх традыцыйных канфесій Беларусі. У іх ліку Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Звяртаючыся да прысутных, мітрапаліт Павел падкрэсліў, што беларускі народ не трымае зла, але памятае аб мінулым.
Разам з іншымі кіраўнікамі канфесій ён пажадаў, каб на благаславеннай беларускай зямлі больш ніколі не паўтараліся падзеі ваеннага ліхалецця.
У мемарыяльным комплексе "Хатынь" адбыўся мітынг-рэквіем "Хай ніколі не змоўкнуць Хатыні званы". Яго праграма была пабудавана з выкарыстаннем прыёму паглыблення ў гісторыю, які вядзе гледачоў ад падзей 75-гадовай даўнасці да сучаснасці.
Адбылося ўскладанне вянкоў ад кіраўніка дзяржавы, дзяржорганаў, грамадскіх і рэлігійных арганізацый, дыпкорпуса да Вечнага агню. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава зачытала зварот кіраўніка дзяржавы да суайчыннікаў з нагоды 75-годдзя хатынскай трагедыі.
Сёння спаўняецца 75 гадоў з таго дня, як гітлераўскія карнікі знішчылі беларускую вёску Хатынь. 22 сакавіка 1943 года яны спалілі зажыва і расстралялі амаль усіх жыхароў - 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.
Створаны на месцы Хатыні мемарыяльны комплекс стаў сусветным сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Лёс Хатыні раздзялілі сотні іншых беларускіх вёсак. Напярэдадні 75-годдзя хатынскай трагедыі ў Беларусі прайшла серыя мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай трагічнай даце.
Усе яны маюць міжнародны грамадска-палітычны характар і падкрэсліваюць ролю Беларусі ў захаванні гістарычнай праўды аб падзеях Другой сусветнай вайны, а таксама ўклад краіны ў недапушчэнне адраджэння нацызму і захаванне міру на Зямлі ў сучасных умовах.

Святлана Саўко - БЕЛТА