https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель перад выхаднымі знізіўся да долара ЗША, павялічыўся — да еўра і расійскага рубля


23 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, павялічыўся — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0060 рубля (0,25%) і склаў 2,4028 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0004 рубля (0,02%) да 1,9487 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0158 рубля (0,46%) і склаў 3,4127 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту трымаюцца блізу 69 долараў за бараль Brent.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 26,81 капейкі, склаўшы 57,1072 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 сакавіка 2018
 
Дата публикации:23.03.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:430
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Курс валют Биржевые торги Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме