https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі выраслі тарыфы на праезд у паяздах гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа


Аб гэтым паведамілі ў міністэрстве.
Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю прынята пастанова ад 21 снежня 2017 года нумар 61 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2016 года нумар 29", якая прадугледжвае ўстанаўленне новых тарыфаў на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам,.

Так, тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях павялічаны да наміналу, зручнага для аплаты, - на 2-6 працэнтаў. Яны дзейнічаюць з 20 сакавіка. Таксама з сённяшняга дня выраслі тарыфы на праезд у паяздах рэгіянальных ліній эканомкласа - на 24 працэнты.

Новыя тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на рэгіянальных лініях бізнес-класа і міжрэгіянальных лініях пачнуць дзейнічаць з 1 красавіка і павялічацца на 24 працэнты і 32 працэнты ў параўнанні з дзеючымі.

Як расказалі ў МАРГ, узровень пакрыцця насельніцтвам затрат на аказанне ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам не перавышае 20 працэнтаў. Бюджэтнае субсідзіраванне на гэтыя паслугі не ажыццяўляецца.

"Рашэнне аб пераглядзе тарыфаў прынята ў мэтах паэтапнага павышэння ўзроўню акупнасці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам. Ад узроўню тарыфаў і ўзроўню акупнасці затрат непасрэдна залежыць магчымасць правядзення перавозчыкам неадкладных мерапрыемстваў па падтрыманні якасці і бяспекі перавозак, абнаўлення рухомага саставу і, такім чынам, павышэння якасці паслуг, што аказваюцца насельніцтву па перавозцы", - растлумачылі ў міністэрстве.

Тарыфы на перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання папярэдні раз павышаліся ў 2015 годзе.

20 сакавіка 2018, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.03.2018
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:554
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Тарифы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме