Свята будуць адзначаць 22 красавіка. Гэта дзень падпісання кіраўніком дзяржавы ў 2013 годзе ўказа аб утварэнні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Дакумент прыняты ў мэтах павышэння прэстыжу прафесіі судовага эксперта, замацавання і развіцця традыцый у сферы судова-экспертнай дзейнасці, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.
Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз быў заснаваны ўказам прэзідэнта № 202 ад 22 красавіка 2013 года з мэтай стварэння ўмоў забеспячэння незалежнасці экспертнай дзейнасці і павышэння яе эфектыўнасці. Пачаў сваю дзейнасць 1 ліпеня 2013 года. Структура створаная на базе Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз, экспертных падраздзяленняў органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, Узброеных сіл і экспертных падраздзяленняў Міністэрства юстыцыі Беларусі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 сакавіка 2018
Мінск, 12 сакавіка 2018