https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют на біржавых таргах


15 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, расійскага рубля і еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0038 рубля (0,16%) і склаў 2,4203 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0008 рубля (0,04%) і склаў 1,9581 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0068 рубля (0,2%) і склаў 3,4354 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сёння раніцай ф`ючарсы на паўночнаморскую сумесь Brent апусціліся на 0,03% да 64,87 долара за бараль.

Ф`ючарсныя кантракты на амерыканскую лёгкую нафту WTI таргаваліся каля адзнакі 60,97 долара за бараль, што на 0,02% вышэй за паказчык папярэдняга закрыцця.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 8,16 капейкі, склаўшы 57,0188 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 15 сакавіка 2018
 
Дата публикации:15.03.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:577
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме