Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне 25 сакавіка каля опернага тэатра ў Мінску мітынгу і канцэрта з нагоды 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.
2 сакавіка прадстаўнікі пяці арганізацый, якія падалі заяўку на правядзенне акцыі (Аб`яднаная грамадзянская партыя, аб`яднанне "БНФ Адраджэньне", рух "За Свабоду", Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і асветніцкая ўстанова "Амарока") наведалі Мінгарвыканкам, дзе ім быў дадзены станоўчы адказ.
"Сустрэча прайшла нармальна, мы атрымалі на рукі дазвол, — распавёў намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. — Збор удзельнікаў акцыі адбудзецца з 13.00 да 14.00 каля опернага тэатра, затым пройдзе мітынг і канцэрт з выкарыстаннем сцэны і неабходнага абсталявання да 19.00. Таксама зазначаецца, што Мінгарвыканкам вызваляе арганізатараў ад аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем і ўборкай тэрыторый".
Паводле слоў Янукевіча, тэрыторыя вакол правядзення канцэрта будзе агароджаная, прайсці можна будзе пасля агляду супрацоўнікамі ўнутраных органаў.
"Як гэта будзе арганізавана тэхнічна — пакуль не ясна. Мы будзем праводзіць перамовы ў галоўным упраўленні ўнутраных спраў Мінгарвыканкама пасля 12 сакавіка. Агляд можа па-рознаму выглядаць, будзем імкнуцца, каб было максімальна камфортна для людзей", — сказаў палітык.

Янукевіч адзначыў, што ў адказе Мінгарвыканкама гаворыцца аб недапушчальнасці выкарыстання незарэгістраванай сімволікі.
"Мы асобна пыталіся пра бел-чырвона-белы сцяг. Нам сказалі, што праблем і пытанняў па яго выкарыстанні не будзе", — паведаміў ён.
"Мы асобна пыталіся пра бел-чырвона-белы сцяг. Нам сказалі, што праблем і пытанняў па яго выкарыстанні не будзе", — паведаміў ён.
Нагадаем, заяўка на святкаванне 100-годдзя БНР, санкцыянаваная ўладамі, была паўторнай. Першую заяўку падалі ў гарвыканкам 25 студзеня прадстаўнікі 13 партый і арганізацый. Яны прасілі дазволіць правядзенне дэманстрацыі, мітынгу і канцэрта ў цэнтры горада. Сталічныя ўлады забаранілі святкаванне ў такім фармаце, абгрунтаваўшы сваё рашэнне тым, што заяўнікі дапусцілі шэраг парушэнняў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.
Другая заяўка была пададзеная 28 лютага. У той жа дзень фармат акцыі абмяркоўваўся на сустрэчы заяўнікаў з чыноўнікамі гарвыканкама. Па выніках сустрэчы арганізатары паведамілі журналістам, што акрамя мітынгу і канцэрта яны папрасілі санкцыянаваць шэсце ад Купалаўскага сквера да пляцоўкі перад оперным тэатрам.
"На шэсце пададзеная не заяўка, а пісьмовы зварот ад тых жа заяўнікаў", — растлумачыў журналістам кіраўнік установы "Амарока" Павел Белавус. Паводле яго слоў, улады адразу далі зразумець, што іх адказ наконт мітынгу і канцэрта будзе станоўчым. На рашэнне з нагоды шэсця можа спатрэбіцца больш часу.

Частка апазіцыі не пагадзілася з новым фарматам акцыі, санкцыянаванай гарвыканкамам. Старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч, у прыватнасці, заявіў: "Не прайшло яшчэ і дзесяці дзён, калі на мясцовых выбарах апазіцыю "апусцілі", а цяпер яна пайшла да чыноўнікаў, якія саўдзельнічалі ў фальсіфікацыі, каб з імі пра нешта дамаўляцца".
Статкевіч прапаноўвае 5 сакавіка сабрацца прадстаўнікам арганізацый, якія падавалі першую заяўку, і абмеркаваць, як выйсці з сітуацыі, якая склалася.
"Я разумею непалітычныя грамадскія арганізацыі, грамадскіх дзеячаў, у якіх іншыя прынцыпы працы, якія павінны ісці невялікімі крокамі, прасоўваць беларускае, дамаўляцца з чыноўнікамі, — гэта нармальна. Улады адмовілі ў заяўцы, пасля чаго культурны складнік акцыі ўзяў верх над палітычным", — адзначыў ён.
"Аднак у палітычнай апазіцыі іншая задача, — дадаў Статкевіч. — Я не хачу, каб людзей, якія год таму выходзілі на плошчу Якуба Коласа, 25 сакавіка зноў білі і саджалі на суткі. Але ўся Беларусь будзе назіраць за апазіцыяй, і я не хачу, каб яны думалі, што мы здрадзілі ім, што мы не будзем змагацца за іх інтарэсы. У тых, хто выступае супраць шэсця, будзе што абмеркаваць у панядзелак. Я іх разумею, ніхто ж не цягне іх на шэсце — ідзіце на канцэрт і святкуйце. Але іх "наезды" на тых, хто хоча выйсці на шэсце абараняць свабоду, няслушныя".
Як паведаміў Янукевіч, прадстаўнікі арганізацый, чыю заяўку санкцыянаваў гарвыканкам, будуць кантактаваць з іншымі членамі аргкамітэта па правядзенні акцыі.
"Калі будзе жаданне канструктыўна абмяркоўваць далейшую працу, мы возьмем у панядзелак удзел у пасяджэнні аргкамітэта", — сказаў палітык.
"Калі будзе жаданне канструктыўна абмяркоўваць далейшую працу, мы возьмем у панядзелак удзел у пасяджэнні аргкамітэта", — сказаў палітык.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 2 сакавіка 2018
Мінск, 2 сакавіка 2018