https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўра вырас больш як на капейку, долар ЗША даражэе чацвёртыя таргі запар


3 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, павялічыўся — да расійскага рубля. Амерыканская валюта даражэе чацвёртыя таргі запар.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0122 рубля (0,51%) і склаў 2,4154 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0016 рубля (0,08%) да 1,9611 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0049 рубля (0,14%) і склаў 3,4550 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Напярэдадні вечарам цэны на нафту былі блізкія да мінімумаў за шмат тыдняў на фоне захавання асцярог аб росце здабычы ў ЗША — прыблізна 63,5 долара за бараль Brent.

У Расіі афіцыйны курс долара ЗША да рубля, усталяваны Цэнтрабанкам РФ на 3 сакавіка, вырас на 22,82 капейкі і складае 56,6616 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 сакавіка 2018
 
Дата публикации:03.03.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:629
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме