https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


XXХI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адбудзецца 14-17 сакавіка


Аб гэтым паведаміў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.
XXХI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адбудзецца 14-17 сакавіка ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14.

Асноўнымі тэмамі выстаўкі стануць - 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Год якасці, юбілеі класікаў беларускай літаратуры і інш.

"Свет кнігі без меж" - слоган, які дзейнічае на ўсіх пляцоўках. Але калі ў ходзе выстаўкі мы арганізуем традыцыйны сімпозіум, то задаём і яго тэматыку, якая фактычна вызначае тэматыку кніжнай выстаўкі-кірмашу. Слоган "Дыялогавы свет будучыні" мы падаём як асноўную тэму для абмеркавання пытанняў, што хвалююць не толькі пісьменнікаў і людзей, якія сёння вырабляюць і распаўсюджваюць кнігі, але і тых, хто ў прынцыпе звязаны з паняццем чытання кніг", - адзначыў Ігар Бузоўскі.

На Нацыянальным стэндзе, які ў гэтым годзе будзе сімвалізаваць плошчу Перамогі горада Мінска, госці выстаўкі-кірмашу змогуць убачыць экспазіцыю кніг, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, экспазіцыю Нацыянальнай бібліятэкі "Да родных берагоў", куды ўвойдуць мастацкія, публіцыстычныя і агітацыйныя творы 1941-1944 гадоў, экспазіцыю Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі, дзе будуць прадстаўлены рэдкія кнігі, прысвечаныя гераічнай барацьбе савецкага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і экспазіцыю "Беларусь непераможная", якая прадстаўляе храналогію фатаграфій гарадоў краіны ў даваенны, ваенны і пасляваенны перыяды.

У гэтым годзе цэнтральным экспанентам "Міжнароднага квартала" стане Ісламская Рэспубліка Іран. "Развіццё кніжнай сферы на міжнародным узроўні ідзе дастаткова шырока, а 500 кніг, якія плануюць прэзентаваць на стэндзе цэнтральнага экспанента, будуць распаўсюджваць і прадаваць нашы выдавецтвы", - падкрэсліў Ігар Бузоўскі.

4 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.03.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:132
 
Ключевые слова:
Книгоиздание Выставка Литература
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме