У Беларусі пры разліку сродкаў, што падлягаюць пазачарговаму пералічэнню плацяжоў на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br331,77.
Гэты нарматыў прымяняецца з 9 лютага 2018 года.
У адпаведнасці з указам ад 27 лістапада 1995 года нумар 483 "Аб забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы" з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, у бясспрэчным парадку ўтрымліваюцца сумы, што адпавядаюць 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраванага на індэкс спажывецкіх цэн на кожнага работніка з улікам каэфіцыентаў павышэння тарыфных ставак рабочых па тэхналагічных відах работ, вытворчасцях і галінах эканомікі.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, індэкс спажывецкіх цэн за студзень 2018 года да снежня 2017-га склаў 100,8 працэнта.
Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраваны на індэкс спажывецкіх цэн за студзень, складае Br221,18.
Пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пазачарговаму пералічэнню плацяжоў на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка суму, што адпавядае 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраванага на індэкс спажывецкіх цэн, - Br331,77.
9 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА