https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Метрычы запіс аб хросце Адама Міцкевіча цяпер ў Мінску


Убачыць унікальную знаходку можна ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
Стаць госцем шляхецкай гасцёўні ХІХ стагоддзя, а таксама пазнаёміцца са спадчынай вялікага паэта можна ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, дзе напярэдадні адкрылася мастацкая экспазіцыя "Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча".

Выстава мае такую назву невыпадкова:  Міцкевіч называў свой твор "Пан Тадэвуш" менавіта шляхецкімі быліцамі. Таму і гасцёўню у музеі рабілі ў адпаведнасці з апісаннямі ў паэме.

Адкрыццё своеасаблівага кутка філаматаў у музеі прымеркавалі да 220-годдзя з дня нараджэння Міцкевіча. Гэты літаратурны астравок у самым цэнты беларускай сталіцы стане сімвалам яго ўсеабдымнага талента паэта і адпраўной кропкай святочных падзей у юбілейны год. Тут можна не проста ўбачыць цікавыя музейныя экспанаты, але і пагрузіцца ў атмасферу, у якой жыў і працаваў Міцкевіч.

"Постаць Адама Міцкевіча, яго непаўторная творчасць, жыццё рупліўца і асветніка сталі адным з самых вялікіх здабыткаў сусветнай культуры, невычэрпнай крыніцай духоўнасці беларускага і польскага народаў", — падкрэслілі ў музеі.

Прадстаўлены тут кнігі і паштоўкі, звязаныя з творчасцю Міцкевіча, і дакументы, звязаныя з дзейнасцю тайнага Таварыства філаматаў: копіі спісаў студэнтаў з Варшаўскага музея, яго лісты да сяброў і іншыя розныя цікавосткі.

Безумоўна, перлінай калекцыі можна лічыць копію метрычнага запісу аб хросце Адама Міцкевіча, які ўпершыню прадстаўляюць у Беларусі.

Акрамя гэтага, наведвальнікі музея могуць убачыць запіс аб шлюбе яго бабулі і дзядулі — Мацея Маеўскага і ганны Гарэшкі, метрыку аб хросце маці пісьменніка Барбары Маеўскай, а таксама прыклад такіх запісаў — сапраўдныя рукапісныя метрычныя кнігі Ішкальдскага касцёла першай трэці ХІХ стагоддзя. Дакументамі з музеем падзяліўся даследчык Зміцер Юркевіч.

Дакументы вельмі важныя таму, што з`яўляюцца пацвярджэннем беларускіх каранёў паэта. Сярод гісторыкаў былі меркаванні, што яны маглі быць яўрэямі.

"Гэтая знаходка стала магчымай таму, што пяць год таму мы стварылі суполку імя Тадэвуша Рэйтана і мэтанакіравана вяртаем яго імя Беларусі. Пряз яго я прыйшоў і да Адама Міцкевіча, бо сам паходжу з Баранавічаў, які знаходзіцца на водападзеле Наваградчыны і Ляхавіччыны, адкуль паходзяць гэтыя людзі. Вельмі цікава, што Міцкевічу прысвечаныя сотні і тысячы розных прац — публіцыстычных і навуковых — у якіх даследаваны яго жыццярыс ад а да я, але на дадзены момант не існуе ніводнай навковай манаграфіі, прысвечанай яго роду", — падкрэсліў даследчык.  

На метрычныя запісы Маеўскіх яму давялося выйсці дзякуючы таму, што ў судовых кнігах Наваградскага ваяводства удалося лакалізаваць месца, дзе ў 1763 годзе жылі бацькі Барбары Маеўскай.

Кніга хросту Барбары Маеўскай і іншых дзяцей гэтага роду знаходзіцца ў Вільні.

Мінск, 2 лютага 2018
Sputnik
 
Дата публикации:02.02.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:499
 
Ключевые слова:
Адам Міцкевіч Музеи Беларуси Беларусы ў свеце
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме