XXV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка, паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.
Галоўнай тэмай мерапрыемства стане "Беларусь — культурная пляцоўка Еўропы".
У гэтым годзе ганаровым госцем на кірмашы будзе Сербія, а цэнтральным экспанентам — Казахстан. Традыцыйна чакаецца ўдзел выдавецтваў з Расіі, Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША і КНР.
Выстава пройдзе ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Уваход вольны.
Мінск, 23 студзеня 2018
Sputnik
Sputnik