Мэта праекта - вывучэнне, факсімільнае ўзнаўленне і папулярызацыя выдання."Буквар" выйшаў у свет у 1618 годзе.
Цяпер у свеце ёсць усяго два экзэмпляры гэтай кнігі. Адзін, няпоўны, знаходзіцца ў Каралеўскай бібліятэцы Даніі. Другі ў поўным аб`ёме захоўваецца ў закрытай бібліятэцы ў Лондане Мідэл Тэмпл. "Буквар" выдадзены на царкоўна-славянскай мове. Выданне вельмі рэдкае, яго практычна ніхто не вывучаў, беларускія даследчыкі атрымалі такую магчымасць.
На тэрыторыі Беларусі не захавалася ніводнага экзэмпляра.
"Буквары" былі недарагімі выданнямі, прызначаліся для навучання і хутка прыходзілі ў непрыдатны стан з-за пастаяннага карыстання.
Першая ў свеце кніга пад назвай "Буквар" выдадзена ў 1618 годзе ў друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва. Гэта было адно з найстаражытнейшых беларускіх выдавецтваў у Вялікім Княстве Літоўскім, якое выпускала кнігі на царкоўнаславянскай, старабеларускай і польскай мовах.
Вялікая верагоднасць таго, што адным з яе аўтараў быў Мялецій Сматрыцкі, вядомы рэлігійны дзеяч Беларусі і Украіны, які праз год выпусціў "Грамматику". Такое адкрыццё, калі аўтарства першага ў Еўропе выдання, вызначанага як "Буквар", належыць беларусам, дае магчымасць пазіцыянаваць Беларусь як краіну з багатымі традыцыямі, значнымі дасягненнямі ў адукацыйнай сферы.
Гэта дае магчымасць паказаць багатую спадчыну краіны, як гэта было ў выпадку святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў 2017 годзе, сказаў Раман Матульскі. Акрамя таго, ёсць і прагматычны момант: у рэспубліцы ідзе работа над стварэннем новых падручнікаў, і вывучэнне першакрыніцы таксама важна.
Праект па факсімільным выданні падтрыманы бібліятэкай Мідэл Тэмпл, пасольствам Вялікабрытаніі ў Беларусі, пасольствам Беларусі ў Вялікабрытаніі, Міністэрствам адукацыі Беларусі, Белінвестбанкам, прадстаўніцтвам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў Беларусі.
Як адзначыў старшыня праўлення ААТ "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі "Белінвестбанк" Андрэй Брышцелеў, гэта не адзіны праект, які рэалізаваны за больш як восем гадоў супрацоўніцтва з НББ. У ліку значных мерапрыемстваў ён назваў выстаўку карпаратыўнай калекцыі банка ў НББ, якая прадставіла работы беларускіх аўтараў.
Акрамя таго, з шэрагам ВНУ рэалізуецца праект па магчымасці доступу студэнтаў да рэсурсаў бібліятэкі, абмінаючы этап афармлення білета чытача.
24 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА