https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дзеячаў навукі, работнікаў навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі з Днём беларускай навукі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Віншую вас з Днём беларускай навукі. Днём, які сімвалізуе сілу інтэлекту нацыі, - гаворыцца ў віншаванні. - Менавіта навукоўцы прадвызначаюць імклівую дынаміку сучаснай эпохі. Таму вы першымі павінны даваць адказы на ўсе выклікі, якія час ставіць перад краінай".

Распрацоўкі айчыннай навукі былі і застаюцца залогам якасці жыцця, а абнаўленне тэхналогій і ўкараненне інавацый ва ўсе сферы дзейнасці садзейнічаюць сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі, падкрэсліў Прэзідэнт.

"Працай многіх пакаленняў вучоных і спецыялістаў створана магутная навуковая і вытворчая аснова, што дае магчымасць дзяржаве паспяхова вырашаць актуальныя задачы эканомікі, сацыяльнай і абароннай сфер, у поўнай меры забяспечваючы суверэнітэт і нацыянальную бяспеку", - канстатаваў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў дзеячам навукі, работнікам НДІ і ВНУ за вялікую творчую працу, мэтанакіраванасць і адданасць любімай справе, якой яны прысвяцілі ўсё сваё жыццё. Прэзідэнт таксама пажадаў ім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых адкрыццяў і ўнікальных дасягненняў.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Днём беларускай навукі

Дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі

Дарагія сябры!

Віншую вас з Днём беларускай навукі. Днём, які сімвалізуе сілу інтэлекту нацыі.

Менавіта вучоныя прадвызначаюць імклівую дынаміку сучаснай эпохі. Таму вы першымі павінны даваць адказы на ўсе выклікі, якія час ставіць перад краінай.

Распрацоўкі айчыннай навукі былі і застаюцца залогам якасці нашага жыцця, а абнаўленне тэхналогій і ўкараненне інавацый ва ўсе сферы дзейнасці садзейнічаюць сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі.

Працай многіх пакаленняў вучоных і спецыялістаў створана магутная навуковая і вытворчая аснова, што дае магчымасць дзяржаве паспяхова вырашаць актуальныя задачы эканомікі, сацыяльнай і абароннай сфер, у поўнай меры забяспечваючы суверэнітэт і нацыянальную бяспеку.

Дзякую за вялікую творчую працу, мэтанакіраванасць і адданасць любімай справе, якой кожны з вас прысвяціў усё сваё жыццё.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых адкрыццяў і ўнікальных дасягненняў.

Аляксандр Лукашэнка,
28 студзеня 2024 года.

28 студзеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.01.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:179
 
Ключевые слова:
День белоруской науки Поздравление Инновации Качество жизни
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме