https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка падпісаў распараджэнне, якім зацверджаны тэрміны правядзення ХХХІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Асноўныя мерапрыемствы пройдуць з 11 да 14 ліпеня 2024 года.

З улікам існуючай практыкі дзяржаўнай падтрымкі фестывалю прадугледжаны асобныя прэферэнцыі для яго арганізатараў і ўдзельнікаў.

Устаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей "Славянскага базару ў Віцебску" з 73 дзяржаў. Пропускам для бязвізавага перасячэння дзяржаўнай граніцы для замежных грамадзян будзе арыгінальны або электронны білет на мерапрыемствы фестывалю, што праводзяцца ў Летнім амфітэатры або канцэртнай зале "Віцебск". Пры гэтым па адным арыгінальным або электронным білеце дапускаецца аднаразовы ўезд у Беларусь аднаго замежнага грамадзяніна не пазней за дату правядзення названага ў білеце мерапрыемства.

1 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.03.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:181
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Славянский базар Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме