https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра падаражэлі на біржавых таргах


28 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся — да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0139 рубля (0,59%) і склаў 2,3553 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,001 рубля (0,05%) да 1,9727 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,001 рубля і склаў 3,4279 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту трымаюцца паблізу 66 долараў за бараль Brent.

У Расіі cярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 17,47 капейкі, склаўшы 57,6291 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 снежня 2017
 
Дата публикации:28.12.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:558
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме