https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют


19 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0016 рубля (0,07%) і склаў 2,3785 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0047 рубля (0,23%) і склаў 2,0166 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0061 рубля (0,18%) і склаў 3,439 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Марка Brent слаба даражэе раніцай аўторка і да поўдня таргуецца паблізу 63,5 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 8,23 капейкі, склаўшы 58,6117 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 снежня 2017
 
Дата публикации:19.12.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:447
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме