https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют


21 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0025 рубля (0,1%) і склаў 2,379 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,011 рубля (0,55%) да 2,0023 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0102 рубля (0,3%) і склаў 3,4183 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту маларухомыя раніцай у чацвер, ф`ючарсы на нафту гатунку Brent апусціліся на 0,12% да 64,48 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 15,74 капейкі, склаўшы 58,5596 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 снежня 2017
 
Дата публикации:21.12.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:539
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме