https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША працягвае расці на таргах БВФБ


8 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, павялічыўся — да еўра.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0077 рубля (0,32%) і склаў 2,3931 рубля.

Курс долара вырас на 0,0009 рубля (0,04%) да 2,0367 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0023 рубля (0,07%) і склаў 3,4364 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent паступова расце ў цане і зараз таргуецца ў раёне 62,5 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 1,37 капейкі, склаўшы 59,2811 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 8 снежня 2017
 
Дата публикации:08.12.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:506
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме