https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Следчыя назвалі самы смяротны наркотык у Мінску ў 2023 годзе


У Мінску ў 2023 годзе самым смяротным наркотыкам стаў метадон. Пра гэта на прэс-канферэнцыі распавёў начальнік аддзела лінейнага працэсуальнага кантролю Следчага камітэта па горадзе Мінску Аляксей Даўжонак.
Следчыя ў 2023 годзе распачалі 32 крымінальныя справы, у якіх фігуруюць факты смерці ад ужывання метадону або камбінаванага наркатычнага атручвання.

«У 2022 годзе такіх вытворчасцей было 46, канстатуем пэўнае зніжэнне. Сярод загінуўшых 29 мужчын і чатыры жанчыны. Адзначу, што асобе, якая збыла ў такім выпадку наркатычнае рэчыва, пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі», — рэзюмаваў Аляксей Даўжонак.

Звязда, 21 лютага 2024
 
Дата публикации:21.02.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:159
 
Ключевые слова:
Криминал Наркотики Метадон
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме