https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МАРГ растлумачыў парадак абазначэння цаны харчовых прадуктаў за кілаграм і літр


Аб гэтым паведаміла карэспандэнту прэс-сакратар МАРГ Аліна Гілевіч.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю растлумачыла парадак абазначэння цаны харчовых прадуктаў за кілаграм і літр.

Паводле слоў Аліны Гілевіч, у мэтах стварэння для спажыўцоў больш камфортных умоў для параўнання цэн на тавары непасрэдна ў месцах іх продажу, а таксама забеспячэння максімальнай абароны іх правоў МАРГ рэкамендуе з 1 студзеня 2017 года суб`ектам, якія ажыццяўляюць гандаль харчовымі прадуктамі, намінальная колькасць якіх не роўная значэнню 1 кг (л), у гандлёвых аб`ектах (за выключэннем ажыццяўлення гандлю ў кіёсках, пры разносным, развазным гандлі, праз гандлёвыя аўтаматы, на гандлёвых месцах на рынках, на кірмашах, аўкцыёнах) пры пазначэнні на цэнніках, у рэкламе, каталогах, інфармацыі аб цане харчовых прадуктаў за адзінку тавару (за выключэннем штучных харчовых прадуктаў, алкагольных, слабаалкагольных напіткаў, піва, тытунёвых вырабаў, а таксама тавараў у пэўным наборы (камплект тавараў) пазначаць дадатковую цану тавару за 100 г (мл), 1 кг (л).

Для прадуктаў, намінальная колькасць якіх не перавышае 250 г (мл) уключна, неабходна пазначаць цану адзінкі тавару за 100 г (мл); для астатніх - за 1 кг (л).

Для прадуктаў, якія знаходзяцца ў вадкім асяроддзі, пазначаецца цана адзінкі тавару для паказчыка "намінальная маса асноўнага прадукту ва ўпакоўцы без вадкасці", калі вытворцам на ўпакоўцы такі паказчык пазначаны.

Цана адзінкі тавару за 100 г (мл), 1 кг (л) вызначаецца простым разліковым метадам. "Напрыклад, цана 1 адзінкі ўпакоўкі малака аб`ёмам 0,8 л складае 1 руб. 10 кап. Разлік: 1 л x 1 руб. 10 кап.: 0,8 л = 1,375 руб., гэта значыць кошт 1 л малака складзе 1 руб. 38 кап.", - растлумачылі ў МАРГ.

Што датычыцца афармлення цэннікаў, то цана тавару на цэнніку за 100 г (мл), 1 кг (л) размяшчаецца пад цаной тавару за адзінку з памерам шрыфту, меншым адносна цаны за адзінку тавару.

Пры прадастаўленні скідак, цана адзінкі тавару за 100 г (мл), 1 кг (л) разлічваецца, як правіла, да цаны са скідкай і размяшчаецца пад цаной тавару за адзінку.

Афармленне інфармацыі аб цане пры продажы тавараў па ўзорах, у тым ліку на сайтах інтэрнэт-магазінаў, а таксама ў рэкламных матэрыялах, падарачных сертыфікатах, ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным гэтым растлумачэннем.

Уступленне ў сілу адзначанай нормы плануецца з 1 ліпеня 2017 года.

5 снежня 2016, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.12.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:660
 
Ключевые слова:
Розничная торговля Ценообразование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме