https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ІІІ Міжнародны Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў "Нябёсы" пройдзе 12-15 студзеня ў Мінску


Пра гэта паведамілі арганізатары.
Заяўкі падалі больш за 50 удзельнікаў з усіх абласцей Беларусі, а таксама з-за мяжы. Для ўдзелу ў конкурснай праграме адабраны 21 тэатральны калектыў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Сербіі, Літвы і іншых краін.

Прадстаўленыя спектаклі будзе ацэньваць прафесійнае журы - акцёры, тэатральныя крытыкі, навуковыя дзеячы і мастацтвазнаўцы. Пераможцаў вызначаць у наступных намінацыях: "За лепшае мастацкае выкананне", "За лепшае афармленне батлеечнай скрыні", "За лепшае раскрыццё духоўна-маральнага зместу спектакля", "За лепшае арыгінальнае рашэнне" і інш.

Акрамя конкурсных паказаў, на фестывалі будуць арганізаваны тэматычныя круглыя сталы, майстар-класы, выстаўкі і творчыя сустрэчы. Да пачатку фестывалю стартавала дабрачынная акцыя "Святло душы - дабрачыннасць".

Батлеечныя калектывы ўжо выступаюць у медыцынскіх установах, інтэрнатах і адукацыйных цэнтрах. Мэты фестывалю - развіццё традыцыйнага беларускага батлеечнага і лялечнага тэатральнага мастацтва, умацаванне міжнародных культурных сувязей, папулярызацыя традыцый батлейкі, далучэнне да тэатральнага мастацтва падрастаючага пакалення, прэзентацыя дасягненняў у галіне народнай творчасці, павышэнне прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў і падтрымка адоранай моладзі.

Мерапрыемства, якое стала традыцыйным, праходзіць ужо трэці год запар у перыяд калядных свят. Садзейнічанне ў правядзенні фестывалю аказвае Міністэрства культуры Беларусі і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Фестываль "Нябёсы" праходзіць па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Паўла. Заснавальнікамі мерапрыемства з`яўляюцца Мінская епархія, Свята-Елісавецінскі манастыр. Мастацкі кіраўнік фестывалю - акцёр НАДТ імя М.Горкага Аляксандр Ждановіч.

5 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.12.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1168
 
Ключевые слова:
Кукольный театр Батлейка Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме