https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Начны штурм Гальшанскага замка ўбачаць госці сярэдневечнага фэсту


Гальшаны ў гэтым годзе адзначаюць 595-годдзе ўступлення ў шлюб князёўны Соф`і Гальшанскай і караля.
Сведкамі начнога штурму Гальшанскага замка стануць госці фестывалю сярэднявечнай культуры, які пройдзе 20 мая, паведамілі ў Гродзенскім аблвыканкаме.

Фестываль "Бітва Чатырох эпох" пройдзе пад Мінскам 20-21 мая

Гальшаны ў гэтым годзе адзначаюць 595-годдзе ўступлення ў шлюб князёўны Соф`і Гальшанскай і караля Польшчы Ягайлы. Менавіта гэта гістарычная падзея паклала пачатак каралеўскай дынастыі Ягелонаў.

Фестываль пачнецца з мерапрыемства каля мемарыяльнага знака, прысвечанага Соф`і Гальшанскай. Пасля гэтага распачнецца тэатралізаванае шэсце да руінаў Гальшанскага замка.

Вулічны тэатр "Вір" прадставіць на суд гледачоў незвычайны спектакль "Юр`е і Цмок". Таксама яны змогуць паўдзельнічаць у майстар-класе па хаджэнні на хадулях. Танцавальны калектыў Soleil правядзе майстар-клас па сярэднявечных танцах.

Увечары ўсіх чакае музычная імпрэза вядомых гуртоў сярэднявечнай беларускай музыкі "Восьмыдзень", Hardwood і Cad Goddeu, а таксама гурта "Стары Ольса". Конна-спартыўны клуб "Залатая шпора" з Мінскай вобласці прадставіць тэатралізаванае коннае шоу "Крылатыя Ваяры Вялікага княства Літоўскага".

Упершыню будуць арганізаваны начны штурм крэпасці і феерверк.

Мінск, 19 мая 2017
Дзмітрый Карлюк, Sputnik
 
Дата публикации:19.05.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:974
 
Ключевые слова:
Гальшаны Фэст культуры Ягеллоны
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме