https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют на таргах БВФБ


28 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0045 рубля (0,22%) да 2,0414 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0023 рубля (0,12%) і склаў 1,874 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,072 рубля (0,22%) і склаў 3,2883 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent таргуецца блізу 52 долараў ЗША за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 1,31 капейкі, склаўшы 56,9838 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 красавіка 2017
 
Дата публикации:28.04.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:678
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Курс валют Биржевые торги Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме