https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстава "Напалеон Орда. Падарожнікі замалёўкі" адкрыецца ў Ашмянах


Выстава прысвечана 210-годдзю з дня нараджэння мастака, педагога, кампазітара Напалеона Орды. Падарожнікі замалёўкі", паведамілі ў музеі. У гэты ж дзень гасцей запросяць на краязнаўчую панараму "Дух часу і раскошы".
Мерапрыемства прысвечана 210-годдзю з дня нараджэння мастака, педагога, кампазітара Напалеона Орды. Удзельнікі краязнаўчай панарамы пазнаёмяцца з асноўнымі вехамі яго жыцця і творчасці, у якім вялікае месца занялі малюнкі з выявамі помнікаў архітэктуры і гісторыі Беларусі.

Нагадаем, Напалеон Орда ўвайшоў у гісторыю як майстар архітэктурнага краявіду. Сучасныя турыстычныя кампаніі Еўропы выкарыстоўваюць гравюры Напалеона Орды ў сваіх рэкламных буклетах.

Яго замалёўкі сталі каштоўнай крыніцай для гісторыкаў архітэктуры і рэстаўратараў. Уявіць сябе, як выглядалі некаторыя ўжо няісныя беларускія маёнткі, сення можна толькі па малюнках Напалеона Орды.

Менавіта на іх сёння можна ўбачыць, як выглядалі ў XIX стагоддзі Віленскі ўніверсітэт, Свіслацкая гімназія, Бернардынскі манастыр у Віцебску, дзясяткі фальваркаў і сядзібаў дробнага дваранства. У сучаснасці ў цэнтры Парыжа ў гонар Напалеона Орды ўсталявана памятная дошка. У Варацэвічах створаны музей і дзейнічае мастацкя галерэя. Імем Напалеона Орды названая вуліца ў Мінску.

Да дэнамінацыі на статысячнай купюры можна было ўбачыць адну з самых вядомых гравюр Напалеона Орды "Нясвіжскі замак".

Мінск, 5 красавіка 2017
Sputnik
 
Дата публикации:05.04.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:895
 
Ключевые слова:
Напалеон Орда Искусство Выставка Ашмяны
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме