https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спробу ўвезці ў Беларусь 178 брыкетаў гашышу спынілі гродзенскія мытнікі.


Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт, легкавы аўтамабіль "Нісан" уязджаў у Беларусь з Польшчы па зялёным калідоры праз пункт пропуску "Брузгі" Гродзенскай рэгіянальнай мытні.
У выніку правядзення мытнага надгляду з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў кантролю, а таксама магчымасцяў кіналагічнай службы мытні ў канструктыўных поласцях аўтамабіля выяўлена 178 брыкетаў з рэчывам расліннага паходжання зялёна-карычневага колеру, абкручаных ліпкай стужкай.

Заключэнне эксперта ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці пацвердзіла, што рэчыва з`яўляецца небяспечным наркатычным сродкам — гашышам. Агульная вага наркотыкаў разам з брыкетамі склала каля 78 кг.

У дачыненні да грамадзяніна Беларусі распачата справа ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 328-1 Крымінальнага кодэкса. За незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу наркатычных сродкаў у буйным памеры мужчыну пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 31 сакавіка 2017
 
Дата публикации:31.03.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:661
 
Ключевые слова:
Криминал Наркотрафик Гашиш Граница Гродна
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме