https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 13 сакавіка


Долар ЗША і расійскі рубель патаннелі на першых таргах тыдня.
13 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да еўра, павысіўся — да долара ЗША і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0164 рубля (0,81%) да 2,0456 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0019 рубля (0,1%) і склаў 1,9122 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0005 рубля (0,02%) і склаў 3,2353 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent таргуецца блізу 51 долара за бараль, але расійскі рубель устойлівы да таннай нафты дзякуючы лакальным прадаўцам валюты.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 8,47 капейкі, склаўшы 59,1327 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 сакавіка 2017
 
Дата публикации:13.03.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:677
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме