“У канцы мінулага года больш за 17 тысяч карыстальнікаў Skype пацярпелі ад несанкцыянаванага доступу да іх ўліковых запісаў. Грамадзяне Беларусі і іншых краін СНД атрымлівалі паведамленне ад знаёмага ім чалавека з просьбай пералічыць грошы. На самай жа справе па той бок манітора знаходзіўся не знаёмы чалавек, які меў патрэбу ў грошах, а махляр, жадаючы скарыстацца чалавечай даверлівасцю ў сваіх карыслівых мэтах. У ліку ахвяраў інтэрнэт-махляра былі і мінчане. Іх прасілі пералічыць ад 10 да 20 рублёў. Усвядоміўшы, што папаліся на вуду віртуальнага зламысніка, людзі звярнуліся ў міліцыю.
Разбірацца ў дадзенай сітуацыі прыняліся супрацоўнікі ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій ГУУС Мінгарвыканкама, груп па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій Першамайскага і Савецкага РУУС г. Мінска.
Правёўшы комплекс неабходных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, міліцыянеры ўстанавілі асобу, датычную да несанкцыянаванага доступу. Ім апынуўся 23-гадовы жыхар Мінска, які, як аказалася, “працаваў” не адзін. Ён выконваў толькі частку задач, неабходных для незаконнага атрымання грошай, — правяраў логіны і паролі, якія яму даваў жыхар адной з постсавецкіх краін.
Мінчанін ажыццяўляў несанкцыянаваны доступ да прадастаўленых уліковых запісаў, сартаваў іх на “рабочыя” і “нерабочыя” і адпраўляў назад. Далей дзейнічаў замежны “калега” — рассылаў паведамленні з просьбай пазычыць грошай. Атрыманыя сродкі партнёры дзялілі паміж сабой.
Аператыўнікі выявілі больш за 17 тысяч унікальных логінаў і пароляў Skype. У ходзе сістэматызацыі дадзенай інфармацыі ўстаноўлены больш за 200 логінаў і пароляў, якія належаць грамадзянам Беларусі. У цяперашні час супрацоўнікі ўпраўлення “К” ГУУС устанаўліваюць прыналежнасць названых акаўнтаў, таксама праводзяцца далейшыя неабходныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.
Выбар надзейнага пароля для ўваходу ва ўліковы запіс Skype — важны інструмент у абароне свайго акаўнта. Выбірайце надзейны пароль, які будзе ўтрымліваць сэнс, вядомы толькі вам. Пароль, які складаецца з лічбаў, знакаў і літар у розных рэгістрах, нашмат больш складана узламаць ці падабраць. Для васьмізначнай пароля, які змяшчае заглаўныя і малыя літары, лічбы і сімвалы, лік магчымых варыянтаў у 30 000 разоў большы, чым калі б пароль складаўся толькі з малых літар. Нават калі ў вас надзейны пароль, яго варта рэгулярна змяняць.”
Сяргей Расолька
Звязда, 14 сакавіка 2017
Звязда, 14 сакавіка 2017