Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0006 рубля (0,03%) да 1,9979 рубля.
Курс долара вырас на 0,0096 рубля (0,51%) і склаў 1,8855 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0071 рубля (0,22%) і склаў 3,2472 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту карэктуюцца пасля падзення ўвечары напярэдадні. Нафта маркі Brent таргуецца цяпер з невялікімі зменамі блізу адзнакі 56,40 долара ЗША за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 41,49 капейкі, склаўшы 58,3776 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 сакавіка 2017
Мінск, 1 сакавіка 2017