https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія здраўніцы павінны больш актыўна ўкараняць спа-тэхналогіі для прыцягнення іншаземцаў


Такое меркаванне выказаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі на падагульняючай нарадзе на базе КУП "Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Колас" (Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці).
"Уласнікам і кіраўнікам санаторна-курортных арганізацый была пастаўлена задача па ўкараненні і развіцці спа-тэхналогій. Аднак у 2016 годзе істотнага павелічэння колькасці здраўніц, якія ўкаранілі гэтыя тэхналогіі, не адбылося, - канстатаваў дырэктар цэнтра. - Адказна падышлі да гэтага пытання ў ДУ "Санаторый "Юнацтва" і РУП "Санаторый "Прыазёрны" - тут пабудаваны і ўведзены ў дзеянне сучасныя спа-цэнтры (дарэчы, спа-цэнтр у "Юнацтве" атрымаў акрэдытацыю па еўрастандартах).

З`явіліся спа-комплексы ў "Радоне", "Парэччы" і дзіцячым санаторыі "Сонейка". У 2017 годзе ў мэтах павышэння попыту на пуцёўкі з боку патэнцыяльных спажыўцоў з краін далёкага замежжа, павелічэння даходаў ад рэалізацыі паслуг неабходна праводзіць актыўную работу па ўкараненні спа-тэхналогій, лічыць Генадзь Балбатоўскі.

Цяпер у рэспубліцы функцыянуюць 324 атэставаныя санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі на 67,4 тыс. ложка-месц, з іх 113 санаторна-курортных арганізацый на 28,9 тыс. месц і 211 аздараўленчых арганізацый на 38,5 тыс. месц.

Ложкавы фонд здраўніц дазваляе штогод забяспечваць санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем (з выкарыстаннем усіх крыніц фінансавання) амаль 1,3 млн чалавек.

БЕЛТА, 16 лютага 2017
 
Дата публикации:16.02.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:755
 
Ключевые слова:
Лечение в Беларуси Здравоохранение СПА-технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме