https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кошт квадратнага метра жылля, пабудаванага з дзяржаўнай падтрымкай, у канцы 2016 года практычна зраўнаваўся з сярэдняй заработнай платай


Аб гэтым паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны на падагульняючай калегіі ведамства.
"Шмат намаганняў было прыкладзена для змяншэння кошту квадратнага метра. Па выніку 2016 года выйшлі на Br765 за 1 кв.м. Г.зн. мы непасрэдна наблізіліся да сярэдняй заработнай платы па краіне, якая складае амаль Br720. Задача зраўнаваць кошт квадратнага метра з сярэдняй заработнай платай, якая ставілася перад намі, паспяхова вырашаецца, нягледзячы на ўсе складанасці", - адзначыў Анатоль Чорны.

Паводле яго слоў, у 2016 годзе былі перавыкананы паказчыкі па жыллёвым будаўніцтве - агульны ўвод жылля склаў 4 млн 285,7 тыс. кв.м пры заданні 4 млн. кв.м. Жылля з дзяржпадтрымкай было пабудавана 991,3 тыс. кв.м пры заданні 840 тыс. кв.м.

"Дынаміку відаць, і даведзеныя паказчыкі выкананы", - сказаў міністр. Пры гэтым Анатоль Чорны прызнаў, што 2016 год быў няпростым для будаўнічага комплексу Беларусі.

"Страта попыту на асноўных рынках, негатыўныя працэсы ў эканоміцы сур`ёзна ўскладнілі работу. Па выніках года ўклад будаўнічай галіны ў агульную скарбонку краіны склаў 6,3 працэнта", - расказаў ён.

Міністр нагадаў, што ў свой час будаўнічаму комплексу было дадзена даручэнне па дасягненні ўзроўню экспарту паслуг у памеры $1 млрд.

"Апошнія гады задачу выконваем. У гэтым годзе, паводле падлікаў, якія ў нас ёсць, экспарт паслуг складзе $1,124 млрд. Гэта будзе 105,3 працэнта пры заданні 103 працэнты", - канстатаваў Анатоль Чорны.

"Мы маем прафіцыт практычна ўсіх будаўнічых матэрыялаў, якія вырабляюцца ў краіне. Задача - увесь лішак рэалізаваць праз экспарт - стаіць перад усімі кіраўнікамі і многімі вырашаецца даволі паспяхова. Мы экспартуем практычна 40 працэнтаў ад вырабляемых у краіне будаўнічых матэрыялаў", - адзначыў міністр.

Анатоль Чорны падкрэсліў, што ў мінулым годзе была значна пашырана работа на знешніх рынках.

"Так, арганізацыі Мінбудархітэктуры паставілі керамічную плітку ў Канаду, Тога, Катар, Венесуэлу, шкло - на Кубу, у Вялікабрытанію, Катар, Харватыю. Мы выканалі заданне па пастаўках на новыя рынкі, і гэта дало магчымасць мець задзел на 2017 год і разумець, што гэтыя рынкі заваяваны. Задача - на іх утрымацца і пашырыць прысутнасць", - сказаў ён.

1 лютага 2017, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:01.02.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:910
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Ценообразование Соцзащита Господдержка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме