https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На рынку мінскай загараднай нерухомасці прапанова значна перавышае попыт


Аб гэтым заявіў намеснік начальніка аддзела кансалтынгу і аналітыкі групы кампаній "Твая сталіца" Андрэй Чарнышоў.
Пры гэтым эксперт заўважыў, што кожны год па традыцыі вясной пачынаецца актывізацыя пакупнікоў дач і дамоў для летняга адпачынку. "Продажы ідуць хвалепадобна, і першая пікавая хваля вось ужо некалькі гадоў прыпадае на сакавік-красавік. Пасля чаго ідзе невялікае зацішша, паколькі пачынаецца сезон адпачынкаў. Другая хваля прыходзіць у верасні і трымае прадаўцоў загараднай нерухомасці ў напружанні да канца кастрычніка", — адзначыў Чарнышоў.

Цяпер, паводле яго слоў, актыўных пакупнікоў становіцца прыкметна больш, але таксама павялічваецца і колькасць прапанаваных на продаж аб`ектаў. "У выніку чаго прапанова ўсё ж значна працягвае пераважаць над попытам, а пакупнікі з кожным годам усё больш арыентуюцца на бюджэтныя варыянты", — сказаў эксперт.

Таксама ў апошнія гады назіраецца пераарыентацыя попыту з дамоў на дачы, паколькі пакупнікі імкнуцца мінімізаваць кошт пакупкі. У сувязі з гэтым колькасць заявак на куплю дамоў у Мінску і яго самым блізкім прыгарадзе за 2016 год знізілася на 20%, а аб`ём прапановы наадварот — вырас на 10%.

Як адзначыў эксперт, цэны працягваюць падаць, а тая, якую выстаўляе большасць прадаўцоў, як правіла, завышаная. "Ім да гэтага часу вельмі цяжка прызвычаіцца да рэальнага ўзроўню цэн і аб`ектыўна вызначыць рыначны кошт свайго аб`екта. Да таго ж большасць прадаўцоў загарадных дач і дамоў чакаюць вясну ў надзеі, што знойдзецца пакупнік на вызначаную імі цану", — сказаў Чарнышоў.

Паводле яго слоў, як правіла, пры вызначэнні пачатковай цаны прадаўцы лічаць свае фінансавыя ўкладанні, глядзяць самыя дарагія прапановы продажу аналагічных дамоў і дадаюць да заяўленай цаны каля 10%. "Усё гэта адпужвае патэнцыйных пакупнікоў. Каб пазбегнуць такой сітуацыі, неабходна пры вызначэнні першапачатковай цаны прапановы арыентавацца не на затрачаныя на будаўніцтва і аздабленне сумы, і ўжо тым больш не на жаданні іншых прадаўцоў такіх аб`ектаў, а на рэальныя цэны здзелак. Як паказвае практыка апошніх гадоў, ва ўмовах зніжэння попыту і павелічэння прапановы ў абсалютнай большасці выпадкаў укладзеныя затраты пры продажы не акупляюцца. Прадаўцы, якія лічыць інакш, рана ці позна вымушаны зніжаць цэну да прымальнага для рынку ўзроўню", — сказаў прадстаўнік "Тваёй сталіцы".

Паводле інфармацыі агенцтва, на рынку індывідуальных дамоў склаліся наступныя цэнавыя ўмовы: у Мінску — 550 долараў за кв. м; Мінскім раёне — 350; Мінскай вобласці — 200.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 12 сакавіка 2017
 
Дата публикации:12.03.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1035
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Недвижимость
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме