https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі да 2020 года


Дакумент размешчаны на афіцыйным сайце ўрада.
Пастановай Савета Міністраў ад 21 снежня 2016 года нумар 1061 зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі ў Беларусі да 2020 года.

Стратэгічнай мэтай рэалізацыі плана з`яўляецца павышэнне якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягнення інвестыцый і інавацыйнага развіцця.

"З улікам нацыянальных асаблівасцей і глабальных выклікаў дзяржава вызначае зялёную эканоміку як стратэгічны прыярытэт. Вынікам рэалізацыі плана будзе паэтапнае пераўтварэнне нацыянальнай эканомікі, заснаванае на ўкараненні прынцыпаў зялёнай эканомікі і дасягненні Мэт устойлівага развіцця, гарманізацыі эканамічных, экалагічных і сацыяльных інтарэсаў", - гаворыцца ў пастанове.

Прыхільнасць Беларусі да прынцыпаў зялёнай эканомікі замацавана ў агульнадзяржаўных праграмных дакументах, уключаючы Нацыянальную стратэгію ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця на перыяд да 2030 года.

У якасці асноўнай мэты першага этапу выканання стратэгіі (2016-2020 гады) разглядаецца пераход да якаснага збалансаванага росту эканомікі шляхам яе структурна-інстытуцыянальнай трансфармацыі з улікам рэалізацыі прынцыпаў зялёнай эканомікі, прыярытэтнага развіцця высокатэхналагічных вытворчасцей, якія стануць асновай для павышэння канкурэнтаздольнасці краіны і якасці жыцця насельніцтва.

Асноўная мэта другога этапу (2021-2030 гады) - пераход да стабільнай устойлівасці развіцця і дасягненне высокай якасці чалавечага патэнцыялу на аснове далейшага станаўлення зялёнай эканомікі, паскоранага ўдасканалення высокатэхналагічных вытворчасцей.

З улікам сацыяльна-эканамічных умоў, перспектыў, мэтазгоднасці, міжнародных абавязацельстваў прыярытэтнымі напрамкамі развіцця зялёнай эканомікі названы
развіццё электратранспарту (інфраструктуры) і гарадской мабільнасці, рэалізацыя канцэпцыі "разумных гарадоў";
развіццё будаўніцтва энергаэфектыўных жылых дамоў і павышэнне энергаэфектыўнасці жыллёвага фонду;
зніжэнне энергаёмістасці ВУП, павышэнне энергаэфектыўнасці;
павышэнне патэнцыялу выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі;
стварэнне ўмоў для вытворчасці арганічнай прадукцыі;
устойлівае спажыванне і вытворчасць, а таксама развіццё экалагічнага турызму.

Рэалізоўваць мерапрыемствы плана прадугледжваецца ў рамках выканання дзяржаўных праграм на 2016-2020 гады ў межах прадугледжанага фінансавання, а таксама шляхам прыцягнення пазабюджэтных сродкаў і замежных фінансавых рэсурсаў, іншых крыніц.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму, Нацыянальнай акадэміі навук і іншым арганізацыям, якія з`яўляюцца выканаўцамі мерапрыемстваў плана, неабходна штогод да 25 студзеня года, што ідзе за справаздачным, прадстаўляць у Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармацыю аб ходзе выканання мерапрыемстваў.

Мінпрыроды даручана штогод да 10 лютага года, што ідзе за справаздачным, прадстаўляць у Савет Міністраў абагульненую інфармацыю аб ходзе выканання мерапрыемстваў з унясеннем пры неабходнасці прапаноў аб яго ўдакладненні.

Зялёная эканоміка - мадэль арганізацыі эканомікі, накіраваная на дасягненне мэт сацыяльна-эканамічнага развіцця пры істотным скарачэнні экалагічных рызык і тэмпаў дэградацыі навакольнага асяроддзя.

23 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.12.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:585
 
Ключевые слова:
Зелёная экономика Экология Энергетика Беларусь-2020
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме