https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель умацаваўся да долара і еўра на біржавых таргах


14 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0155 рубля (0,77%) да 1,9956 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0087 рубля (0,46%) і склаў 1,8804 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0039 рубля (0,12%) і склаў 3,2583 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на нафту гатунку Brent прыбавілі 0,07% да 55,63 долара за бараль. Ф`ючарсы на амерыканскую нафту WTI таргаваліся 14 лютага ля адзнакі 52,97 долара (на 0,08% вышэй за папярэдняе закрыццё).

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 32,31 капейкі, склаўшы 57,7388 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 лютага 2017
 
Дата публикации:14.02.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:675
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме