https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Грамадская ініцыятыва па пошуку месца пахавання Францыска Скарыны створана ў Беларусі


Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні савета Беларускага фонду культуры Анатоль Бутэвіч.
Паводле слоў Анатоля Бутэвіча, створана ініцыятыўная група, якая занята пошукам дакументаў. Садзейнічанне гэтай ініцыятыве гатова аказаць Міністэрства замежных спраў Беларусі. Акрамя таго, Беларускі фонд культуры, грамадская наглядальная камісія пры Міністэрстве культуры па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны вылучылі прапанову аб прысваенні Нацыянальнай бібліятэцы імя Францыска Скарыны, і яна атрымала падтрымку, адзначыў Анатоль Бутэвіч.



Грамадская арганізацыя "Беларускі фонд культуры" створана ў красавіку 1987 года. Фонд садзейнічае папулярызацыі беларускай мовы як асновы нацыянальнай культуры, ажыццяўляе маральную, матэрыяльную і арганізацыйную падтрымку грамадскіх ініцыятыў, накіраваных на вывучэнне, захаванне і развіццё культурнай і гістарычнай спадчыны Беларусі, захаванне традыцый, развіццё прафесійнай і аматарскай творчасці.

За гады работы грамадскае аб`яднанне ўнесла вялікі ўклад у дзейнасць па пошуку і вяртанні ў краіну нацыянальных твораў мастацтва, помнікаў гісторыі і культуры, архіўных матэрыялаў. Беларускі фонд культуры з`яўляецца пастаянным прадстаўніком грамадскасці ва ўсіх нацыянальных органах па справах культуры, а таксама заснавальнікам рэспубліканскіх фестываляў і конкурсаў.

7 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.02.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1834
 
Ключевые слова:
Францыск Скарына
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме