https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра патаннелі на біржы, расійскі рубель падаражэў


9 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0053 рубля (0,26%) да 2,0437 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0099 рубля (0,51%) і склаў 1,9126 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0099 рубля (0,31%) і склаў 3,2403 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, доля долара ЗША — 30% і еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У чацвер нафта маркі Brent гандлюецца паблізу адзнакі 55,5 долара за бараль, набіраючы 0,8% ад узроўняў закрыцця таргоў напярэдадні.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 48,94 капейкі, склаўшы 59,0235 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 лютага 2017
 
Дата публикации:09.02.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:922
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме