https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар зноў патаннеў на фоне росту расійскага рубля


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 13 снежня 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара, аслабеў — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0109 рубля (0,53%) да 2,0765 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0021 рубля (0,11%) і склаў 1,9526 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0216 рубля (0,68%) і склаў 3,1966 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту ў аўторак, 13 снежня, стабілізаваліся на ўзроўні 55 долараў ЗША за бараль гатунку Brent.

У Расіі cярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 51,14 капейкі, склаўшы 61,0690 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 снежня 2016
 
Дата публикации:13.12.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:546
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме