https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пашыраны пералік забароненых наркатычных сродкаў, псіхатропаў


У Беларусі па ініцыятыве Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз пашыраны Рэспубліканскі пералік наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, што падпадаюць пад дзяржаўны кантроль.
Адпаведныя дапаўненні прадугледжаны пастановай Міністэрства аховы здароўя Беларусі ад 25 студзеня 2017 года нумар 10, якая 26 студзеня афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Як растлумачылі ў Дзяржкамітэце судовых экспертыз, згодна з пастановай, у Беларусі ўстанаўліваецца дзяржаўны кантроль над абаротам 46 новых наркотыкаў: 17 наркатычных сродкаў, 26 псіхатропных рэчываў, а таксама 3 прэкурсораў, што выкарыстоўваюцца для вырабу асабліва небяспечных псіхатропаў.

Прапановы па дапаўненні Рэспубліканскага пераліку былі падрыхтаваны спецыялістамі Дзяржкамітэта па выніках праведзеных імі вывучэння і аналізу наркасітуацыі на тэрыторыі рэспублікі і замежных дзяржаў, у тым ліку Швецыі, Швейцарыі, Ліхтэнштэйна, Англіі, Даніі, Германіі, Славеніі, Венгрыі, Латвіі, Японіі, Кітая. Таксама праводзіўся маніторынг спецыялізаваных інтэрнэт-рэсурсаў з прапановамі продажаў новых псіхаактыўных рэчываў.

У Дзяржкамітэце судовых экспертыз адзначылі, што забарона новых наркотыкаў у Беларусі была ажыццёўлена на апярэджанне, гэта значыць яшчэ да iх выяўлення ў абароце на тэрыторыі краіны.

Звязда, 26 студзеня 2017
 
Дата публикации:26.01.2017
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:676
 
Ключевые слова:
Психотропы Наркотики Перечень Госконтроль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме