https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Стагадовы рубеж пераадолелі 415 жыхароў Беларусі


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Сярод айчынных доўгажыхароў з сяміразовай перавагай лідзіруюць прадстаўніцы прыгожага полу: сваё стагоддзе адзначылі 365 жанчын і 50 мужчын.

Паводле слоў спецыялістаў, на 1 студзеня бягучага года ў рэспубліцы пяць беларусаў знаходзяцца ў паважнай узроставай катэгорыі 110 гадоў і старэйшыя, з іх адзін чалавек - жыхар Гродзенскай вобласці - ва ўзросце 115 гадоў і старэйшыя.

Гродзенская вобласць традыцыйна лідзіруе сярод рэгіёнаў краіны па колькасці доўгажыхароў: тут на 1 студзеня бягучага года налічваўся 81 чалавек ва ўзросце старэйшым за 100 гадоў.

На другой пазіцыі геранталагічнага рэйтынгу - Віцебская вобласць (66), на трэцяй - Гомельская (58). У Мінскай вобласці пражываюць 56 чалавек, якія ўжо адзначылі свой векавы юбілей, у Брэсцкай вобласці - 55, у горадзе Мінску - 54, у Магілёўскай вобласці - 45.

26 студзеня 2017, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.01.2017
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:798
 
Ключевые слова:
Геронтология Соцзащита в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме