https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра падаражэлі паводле вынікаў біржавых таргоў


26 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, павысіўся — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0065 рубля (0,31%) да 2,0741 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,0035 рубля (0,18%) і склаў 1,9321 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0211 рубля (0,65%) і склаў 3,2401 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафту таннела напярэдадні на фоне звестак пра павелічэнне таварных запасаў паліва ў ЗША. У чацвер, 26 студзеня, марка Brent паступова даражэе і таргуецца на ўзроўні 55,6 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 48,67 капейкі, склаўшы 59,6356 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 26 студзеня 2017
 
Дата публикации:26.01.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:718
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме