https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка 12 студзеня падпісаў дэкрэт № 1 аб унясенні змяненняў у дэкрэт ад 2 красавіка 2015 года № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства"


Дэкрэтам удакладнены пералік перыядаў дзейнасці, на працягу якіх грамадзяне прызнаюцца ўдзельнікамі фінансавання дзяржаўных расходаў.
Так, паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта, да асоб, якія ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў, аднесены грамадзяне ў перыяд знаходжання ў спісачным складзе нацыянальнай або зборнай каманды Беларусі па відах спорту, праходжання альтэрнатыўнай службы, прымянення да іх прадугледжаных заканадаўчымі актамі мер па арганізацыі бяспекі, якія не дазвалялі ім удзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных расходаў.

Грамадзяне, якія стаяць на ўліку беспрацоўных альбо якія навучаюцца па накіраванні органа па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, будуць прызнавацца ўдзельнікамі фінансавання дзяржаўных расходаў толькі пры адсутнасці ўстаноўленых фактаў парушэння імі абавязкаў у галіне занятасці насельніцтва, а асобы, якiя выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў, — пры ўмове, што дзіця ва ўзросце ад трох да сямі гадоў не атрымлівае дашкольную адукацыю.

Таксама за мясцовымі саветамі дэпутатаў або па iх даручэнні за мясцовымі выканаўчымі альбо распарадчымі органамі замацоўваецца права вызваляць грамадзян ад выплаты збору ў сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Улічваючы неабходнасць дадатковага ўдакладнення пераліку асоб, якім належыць выплаціць збор за 2015 год з улікам прадугледжаных дэкрэтам змяненняў, тэрмін накіравання падатковымі органамі паведамленняў плацельшчыкам збору пераносіцца з 1 лістапада 2016 года на 20 студзеня 2017 года, а тэрмін выплаты збору — з 1 снежня 2016 года на 20 лютага 2017 года.

Дэкрэт № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" ад 2 красавіка 2015 года абавязвае грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны і не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дні ў мінулым годзе, выплачваць збор у 20 базавых велічынь (на сёння — 460 рублёў).

Да 31 мая 2016 года такія грамадзяне мелі права самастойна апавясціць падатковыя органы аб тым, што па выніках мінулага года не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржрасходаў альбо ўдзельнічалі, але менш за 183 дні. Было пададзена больш за 4 тыс. апавяшчэнняў. Выплачана каля 1 млн дэнамінаваных рублёў. Пры гэтым самастойнае апавяшчэнне прадугледжвала прадастаўленне 10-працэнтнай льготы па выплаце, а аплаціць збор трэба было да 1 ліпеня.

Паводле дадзеных на канец снежня, Міністэрства па падатках і зборах накіравала больш за 240 тыс. паведамленняў па аплаце збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў на падставе дэкрэта № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". На той момант збор заплацілі каля 12 тыс. чалавек, сума выплат склала 3,7 млн рублёў.

Варта адзначыць, што пры ўвядзенні гэтага збору прадстаўнікі ўладаў заяўлялі, што ў краіне 400—500 тыс. "дармаедаў".

На думку шэрагу незалежных экспертаў, кампанія барацьбы з дармаедамі аказалася неэфектыўнай. Беларускія эканамісты сумняюцца, што спецыяльны збор у дачыненні да дармаедаў акупляе выдаткі дзяржавы па яго збіранні. Між тым інфармацыя пра затраты на адміністраванне гэтага збору дзяржорганамі не раскрываецца.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 студзеня 2017
 
Дата публикации:12.01.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:807
 
Ключевые слова:
Тунеядство Налоги Финансы Бюджет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме