https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік Нацыянальнага мастацкага музея: У нас не хапае плошчаў – усе імкнуцца выставіцца!


Супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея рыхтуюць да адпраўкі ў Іспанію шэдэўры старажытнабеларускага мастацтва – іконы 17-18 стагоддзяў, якія раней ніколі Беларусь не пакідалі.
Рашэнню паказаць гэтыя рэліквіі іспанскай публіцы папярэднічалі два доўгія гады перамоваў. Але так супала, што выстава «Апосталы і прарокі» адкрыецца адначасова з першым пасольствам нашай краіны за Пірэнеямі.

Пра тое, як гэта – адкрываць для беларускага мастацтва дзверы вялікіх музеяў – пагаворым з госцем «Контураў», кіраўніком Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімірам Пракапцовым.

– На якую суму застрахаваны гэтыя экспанаты?

Уладзімір Пракапцоў, кіраўнік Нацыянальнага мастацкага музея: «Гэта каля трыдцаці мільёнаў даляраў. Давезі іконы туды (у Iспанію) няпроста, тым больш, што гэта не Варшава ці Вільня. Трэба праехаць шэраг еўрапейскіх краін. Ляцець самалётам было б хутчэй і дешавей, але ж творы сучасных мастакоў можна везці самалётам, а іканапіс 17-18 стагоддзя непажадана так везці, таму што ад перепаду ціску могуць быць працэсы, якія будуць адмоўна адбівацца на творах іканапісу».

– Вы так цікава расказваеце пра падарожжа нашых ікон у Таледа, што складваецца ўражанне, што вы пагружаны ў кожную дэталь. Кажуць, што вы нават самі развешваеце на сценах экспанаты. Гэта праўда?

Уладзімір Пракапцоў, кіраўнік Нацыянальнага мастацкага музея: «Я хачу сказаць, што прывык ўсё рабіць сам. I паколькі я дырэктар, я павінен ўсё кантраляваць сам: пачынаючы ад павескі, афарбоўкі сцен да рэкламы музея, нават на падыходзе да яго. Я лічу, паколькі ты кіраўнік – ты павінен адказваць за ўсё. Гэтую прафесію трэба любіць і поўнасцю ёй аддавацца, тады будзе вынік. I я рады, што мае калегі меня разумеюць і мы разам робім гэту вялікую справу, нашу місію па пазіцыяніраванню нацыянальнай беларускай культуры, нашых твораў за межамі рэспублікі. Дарэчы, гэты год быў для нас вельмі напружаны, велімі адказны, таму што гэта Год культуры. У нас ужо вялікі задзел на наступны год, у нас не хапае плошчаў – усе імкнуцца выставіцца, у тым ліку да нас просіцца Расійская акадэмія мастацтваў».

Падрабязнасці – у відэаінфармацыі


Телеканал ОНТ, 4 декабря 2016 
 
Дата публикации:04.12.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1998
 
Ключевые слова:
Музеи Беларуси Выставка Испания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме