https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У МУС Беларусі расказалі аб гатоўнасці рэагаваць на пазаштатныя сітуацыі ў перыяд электаральнай кампаніі


Усе аб’екты, дзе будуць размешчаны ўчасткі для галасавання, абсталююць камерамі назірання. Аб гэтым журналістам распавялі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай пытанням бяспекі ў перыяд правядзення электаральнай кампаніі, перадае tvr.by.
Цяпер завяршаецца працэдура абследавання ўсіх выбарчых участкаў, абследуецца вулічная дарожная сетка.

А з 19 лютага міліцыянеры пяройдуць на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Сістэма бяспекі ў перыяд гэтай кампаніі будзе зменена.

«Алгарытм нясення службы, увесь механізм забеспячэння аховы грамадскага парадку ён быў адпрацаваны ў 2022 годзе пры правядзенні рэферэндуму. Тады былі зроблены сур’ёзныя высновы з папярэдняй электаральнай кампаніі 2020 года. Тое, што тычыцца аховы правапарадку непасрэдна на саміх участках, істотна нічога не зменіцца, акрамя таго, што мы наблізім дадатковыя мабільныя групы хуткага рэагавання да ўсіх аб’ектаў», — распавёў Аляксандр Купчэня, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі.

У МУС заявілі, што любыя факты супрацьпраўных дзеянняў у адносінах да членаў выбарчых камісій будуць узяты пад асаблівы кантроль. Ведамства гарантуе бяспеку пры перавозцы бюлетэняў і падчас галасавання грамадзян па месцы жыхарства.

Звязда, 9 лютага 2024
 
Дата публикации:09.02.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:163
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Безопасность Спецслужбы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме