https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Самымі культурнымі гарадамі Беларусі названы Магілёў, Наваполацк і Ліда


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.
Самымі культурнымі гарадамі Беларусі названы Магілёў, Наваполацк і Ліда, яны прызнаны пераможцамі рэспубліканскага конкурсу "Горад культуры ў Год культуры".  

Як адзначылі Міністэрстве культуры Беларусі, у рэгіёнах Беларусі рэалізуецца шмат цікавых праектаў, ёсць нямала самабытных гарадоў, дзе праводзяцца яркія фестывалі, адраджаюцца народныя промыслы, дзейнічаюць экскурсійныя маршруты.

Конкурс "Горад культуры ў Год культуры" быў аб`яўлены з мэтай вылучыць населеныя пункты Беларусі, якія ўнеслі найбольшы ўклад у развіццё гэтай сферы, а таксама турызму.

Па выніках конкурсу журы назвала лепшыя абласны цэнтр, горад абласнога падпарадкавання, горад раённага падпарадкавання, пасёлак гарадскога тыпу і аграгарадок.

Так, у намінацыі "Лепшы абласны цэнтр" перамогу атрымаў Магілёў, "Лепшы горад абласнога падпарадкавання" - Наваполацк Віцебскай вобласці, "Лепшы горад раённага падпарадкавання" - Ліда Гродзенскай вобласці. Названы таксама "Лепшы пасёлак гарадскога тыпу" - гарадскі пасёлак Акцябрскі Гомельскай вобласці і "Лепшы аграгарадок" - аграгарадок Моталь Брэсцкай вобласці.

Конкурсныя праграмы, у тым ліку "Горад культуры ў Год культуры", былі аб`яўлены Міністэрствам культуры гэтым летам. У ліку тэматычных конкурсаў: "Чалавек Года культуры" для прафесіяналаў у сферы культуры, рэспубліканскі конкурс на лепшую практыку дзейнасці органаў мясцовай улады па рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі, рэспубліканскі конкурс "Геній-стартап" для развіцця творчай ініцыятывы моладзі, конкурс "Бела-тон ", які нацэлены на папулярызацыю лепшых традыцый беларускага музычнага мастацтва.

Яшчэ адзін маштабны праект Года культуры - "Культурныя ініцыятывы для Беларусі". Вынікі конкурсаў будуць падводзіцца ў пачатку наступнага года.
_______________________________________

Бягучы год быў аб`яўлены Годам культуры ўказам Прэзідэнта Беларусі ад 28 снежня нумар 522 "Аб аб`яўленні 2016 года Годам культуры". Дакумент прыняты для аб`яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў.

28 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.10.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1085
 
Ключевые слова:
Год культуры Магілёў Новаполацк Ліда Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме