Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0065 рубля (0,31%) да 2,0885 рубля.
Курс долара знізіўся на 0,0011 рубля (0,06%) і склаў 1,9054 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0159 рубля (0,52%) і склаў 3,0147 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная. 1 лістапада гэтыя суадносіны зменяцца і складуць 50, 30 і 20% адпаведна.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту працягнулі зніжацца ў панядзелак, пасля таго як краіны, што не ўваходзяць у АПЕК, на кансультацыях у суботу ўстрымаліся ад канкрэтных абавязацельстваў абмежавання здабычы нафты дзеля ўздыму цэны, даўшы зразумець, што перш чакаюць пераадолення рознагалоссяў унутры картэля. У 8.45 ф`ючарсы на нафту Brent з пастаўкай у снежні знізіліся на 0,46% да 49,48 долара за бараль. Ф`ючарсы на амерыканскую нафту WTI з пастаўкай у снежні блізу гэтага часу таргаваліся ля 48,54 долара за бараль (на 0,33% ніжэй за папярэдняе закрыццё).
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка вырас на 31,37 капейкі, склаўшы 63,2174 рубля.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 31 кастрычніка 2016
Мінск, 31 кастрычніка 2016