https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс расійскага рубля вырас, долар і еўра патаннелі


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 кастрычніка 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся — да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс долара знізіўся на 0,0007 рубля (0,04%) і склаў 1,9130 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0132 рубля (0,62%) да 2,1259 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0053 рубля (0,17%) і склаў 3,0735 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Пасля выступлення расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна на Сусветным энергетычным кангрэсе ў Стамбуле цана на нафту маркі Brent узляцела на 3,5%, да 53,71 долара ЗША. Следам за нафтай расійская валюта падаражэла да долара.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 19,38 капейкі, склаўшы 62,1946 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:11.10.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:547
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме