https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь паднялася на дзве пазіцыі па паказчыку фіксаванага шырокапалоснага інтэрнэту


Такія даныя апублікаваны ў справаздачы Камісіі ААН "Стан шырокапалоснай сувязі 2016", размешчанай на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.
Беларусь паднялася на дзве пазіцыі па паказчыку фіксаванага шырокапалоснага інтэрнэту. Справаздача апісвае распаўсюджанне шырокапалоснага злучэння па выніках 2015 года ў 191 краіне.

Беларусь па паказчыку фіксаванага шырокапалоснага інтэрнэту (на кожныя 100 жыхароў) знаходзіцца на 23-м месцы (у 2014 годзе было 25-е) са значэннем паказчыка 31,35 (у 2014 годзе 28,8). Расія займае 55-е месца (18,77), Казахстан - 72-е (13,05). На першым месцы рэйтынгу - Манака (47,47).

Гэты даклад - шостая справаздача Камісіі ААН па шырокапалоснай сувязі, што публікуецца штогод. У яе склад уваходзяць каля 50 лідараў з розных краін, кожны з якіх прадстаўляе розныя сектары - дзяржаўны, прыватны, грамадзянскі.

Камісія адсочвае прагрэс і дапамагае краінам, няўрадавым арганізацыям і экспертам міжнародных арганізацый выкарыстоўваць ІКТ-патэнцыял для распрацоўкі нацыянальных стратэгій у энергетыцы, адукацыі, ахове здароўя і іншых сферах жыцця.

На думку аўтараў даклада, лічбавы разрыў у доступе да інтэрнэту - асноўнае, што перашкаджае пашырэнню правоў, павелічэнню шанцаў атрымаць адукацыю, павышэнню інфармаванасці, канкурэнтаздольнасці, магчымасці прыцягваць замежныя інвестыцыі і дасведчаных спецыялістаў.

Аднак аўтары справаздачы настроены аптымістычна. Паводле іх прагнозаў, колькасць карыстальнікаў інтэрнэту імкнецца да павелічэння. Калі ў 2015 годзе 3,2 млрд чалавек у свеце мелі доступ да сеткі, то па планах Камісіі, да канца 2016 года падключаны да інтэрнэту будуць 3,5 млрд чалавек, або 47 працэнтаў сусветнага насельніцтва.

Паводле прагнозаў Камісіі, у свеце, што развіваецца, узровень пранікнення інтэрнэту да канца 2016 года складзе 40 працэнтаў (мінулагодні паказчык - 24 працэнты), у найменш развітых краінах - 15 працэнтаў. Камісія паставіла сабе за мэту дасягнуць таго, каб 60 працэнтаў людзей у свеце мелі доступ да інтэрнэту (50 працэнтаў у краінах, што сталі на шлях развіцця, і 15 працэнтаў у найменш развітых).

11 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.10.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:771
 
Ключевые слова:
ООН Статистика Широкополосный интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме